Платформа памяці

З пачатку ўсталявання рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі тысячы людзей сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій, а многія аддалі сваё жыццё ў змаганні за свабоду і годнасць. Платформа памяці, якая распавядае гісторыі загінулых герояў і ахвяр гэтага рэжыму, імкнецца захаваць памяць пра кожнага, хто паклаў сваё жыццё за лепшую будучыню нашай краіны.

Сярод герояў таксама беларусы, якія вымушаныя былі пакінуць сваю радзіму і змагацца за Украіну. Яны сталі часткай вайсковых фарміраванняў, якія супрацьстаяць расійскай агрэсіі, рызыкуючы жыццём за свабоду і незалежнасць, адначасова змагаючыся і за Беларусь. Іх мужнасць і патрыятызм заслугоўваюць нашай глыбокай пашаны.

Мы хочам жыць у краіне, якая памятае сваіх герояў. Кожны донат на дапамогу тым, хто працягвае змагацца за свабоду Беларусі і Украіны, дапамагае нам наблізіць той дзень, калі рэжым падзе, а Беларусь стане сапраўднай незалежнай краінай. Кожны донат на памяць дапаможа захаваць гісторыю і ўшанаваць тых, хто не вярнуўся, і хто аддаў усё за свабоду і правы чалавека.

Памяць пра загінулых — гэта не толькі даніна павагі, але і наша адказнасць за будучыню, якую мы павінны будаваць разам.

Наші партнери

Справжні друзі нашої організації:

Новини

Останні події