
Алесь Чаркашын
пазыўны Тарас
27.09.1982-28.08.2015
Алесь Чаркашын нарадзіўся 27 верасня 1982 года ў Берасці. На пачатку 2000-х быў сябрам патрыятычнай арганізацыі «Край», працаваў у моладзевай арганізацыі «Зубр». Ён таксама ўзначальваў берасцейскую суполку незарэгістраванай рэжымам
Лукашэнкі партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя. Потым Алесь паехаў вучыцца ў Херсон. Навучаўся ў Таўрыйскім хрысціянскім інстытуце.
У 2014 годзе ўступіў добраахвотнікам у шэрагі Дабраахвотніцкага ўкраінскага корпусу «Правы сэктар», быў байцом Тактычнай групы «Беларусь».
Са студзеня 2015 года ўдзельнічаў у антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны. Браў удзел у баях за Данецкі аэрапорт, у пасёлку Пяскі, што ў раёне горада Марыупаль. Цяжка паранены ў баі з прарасейскімі тэрарыстамі 10 жніўня 2015 года каля вёскі Белая Каменка Тэльманаўскага раёна Данецкай вобласці.
Памёр у шпіталі. Пахаваны ў Камяніцы-Жыровіцкай Берасцейскага раёна Беларусі. «Нацыянальны герой Украіны» (пасмяротна).