
Мікола Іллін
пазыўны Эстонец
23.04.1984–13.07.2020
Мікола Іллін нарадзіўся 23 красавіка 1984 года ў Магілёве, Беларусь. Займаўся рэканструкцыяй часоў Вялікага Княства Літоўскага. Удзельнічаў у арганізацыях «Малады фронт» і «Зубр». Праз тое, што ён усё больш пераследваўся беларускім рэжымам, быў вымушаны эміграваць ва Украіну, пазней зехаў у Эстонію, дзе паступіў на стыпэндыяльную праграму для навучання на медыка. Каб не быць выдадзеным уладзе Беларусі, ён адмовіўся ад беларускага грамадзянства і набыў эстонскае.
У 2016 годзе Мікола вярнуўся ва Украіну і падпісаў кантракт з Узброенымі сіламі. Служыў у 137-м асобным батальёне марской пяхоты, праходзіў навучанне ў тактычным медычным цэнтры.
13 ліпеня 2020 года ў раёне пасёлка Зайцава пад часова акупаванай Горлаўкай прарасійскія баевікі абстралялі эвакуацыйную групу, якая павінна была вывезці цела загінулага ў выніку падрыву вайскоўца. Эвакуацыйная група, атрымаўшы ад баевікоў пацверджанне аб «рэжыме цішыні» ў белых касках з апазнавальнымі знакамі, не паспела на некалькі метраў дайсці да цела забітага ваяра. Вораг адкрыў агонь на паразу са стралковай зброі. Група сышла, замест яе была сфармавана іншая эвакуацыйная група, у якую ўвайшоў Іллін. Ён і лейтэнант Падлісны А. спрабавалі аказаць дапамогу параненаму. Праціўнік зноў пачаў абстрэл з гранатамётаў і буйнакаліберных кулямётаў. У выніку Іллін загінуў, атрымаўшы раненні ад невядомага выбуховага прыстасавання, несумяшчальныя з жыццём.
Пахаваны на Байкаўскіх могілках у Кіеве.