
Ілля Хрэнаў
пазыўны Літвін
06.12.1994-03.03.2022
Ілля нарадзіўся ў 1995 годзе ў Менску. Вучыўся ў аўтамеханічным тэхнікуме. Працаваў на заводзе МАЗ.
Ілля абараняў Украіну з 2014 года. Уступіў у батальён «Азоў», удзельнічаў у баях пад Ілавайскам, Мар’інкай і Шырокіна. Пазней сышоў з фронту, стаў праграмістам і ажаніўся. Жыў у Броварах.
Пасля ўварвання расіі ва Украіну 24 лютага 2022 года Ілля стаў першым беларусам, які звярнуўся да суайчыннікаў з заклікам абараніць Украіну: «Сёння расія зноў паказала сваю сутнасць і хлусліва напала на Украіну. Мы, у сваю чаргу, беларусы, не застанемся ў баку ад гэтай вайны і будзем ваяваць на баку Украіны».
24 лютага 2022 года зноў вярнуўся на фронт. Загінуў 3 сакавіка 2022 года ў баі, абараняючы г. Буча. Будынак, дзе ягонае падраздзяленне давала бой акупантам, быў атакаваны расійскім танкам. Ілля атрымаў шматлікія аскепкавыя параненні і трапіў пад завалы будынка.