Зьміцер Апанасовіч

пазыўны Тэрор

15.08.1989-25.03.2022

Зьміцер Мар’янавіч Апанасовіч нардазіўся 15 жніўня 1989 года ў горадзе Смаргонь Гродзенскай вобласці. 24 лютага 2022 г. Зміцер знаходзіўся ў рэйсе ў Латвіі, адкуль тэрмінова вярнуўся ў Польшчу, каб адправіцца абараняць Украіну.

Быў байцом беларускай роты, на аснове якой потым сфарміраваўся батальён імя Кастуся Каліноўскага.

Удзельнічаў у абароні Ірпеня. Быў паранены аскепкамі 24 сакавіка 2022 каля дома № 114 д1/1 на вул. Варшаўскай пасля абстрэлу пазіцый расейскай БМП. Беларускага вайскоўца тэрмінова эвакуявалі ў шпіталь, аднак выратаваць жыццё дабаахвотніка медыкам не ўдалось. 25 сакавіка яго сэрца спынілася.

У гонар Змітра Тэрора Апанасовіча атрымаў назву беларускі добраахвотніцкі батальён “Тэрор”.