Зьміцер Рубашэўскі

пазыўны Ганс

25.12.1991-12.04.2022

Зьміцер Рубашэўскі нарадзіўся ў беларускім горадзе Берасце, а, пабраўшыся шлюбам, жыў з сям’ёй у вёсцы Шкло Яварыўскага раёна Львоўскай вобласці.

Яшчэ ў 2016 годзе ён далучыўся да барацьбы з акупантамі — ваяваў у складзе Добраахвотніцкага ўкраінскага корпусу «Правы сектар».

Пасля поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну Зьміцер абараняў незалежнасць Украіны ў складзе 24-й асобнай механізаванай брыгады імя Данілы Галіцкага.

12 красавіка 2022 года падчас выканання баявой задачы ў Луганскай вобласці расійскія акупанты абарвалі жыццё Зьмітра. У яго засталіся маці Людміла, брат, жонка Галіна, дачушка Дарынка.