
Павел Суслаў
пазыўны Волат
20.09.1995-15.05.2022
Павел Волат з Гомеля. У 2014 годзе Павел праходзіў вайсковую службу ў Беларусі. Па сканчэнні яе, паехаў ва Украіну.
У 2016 годзе трапіў у 1-ю дэсантна-штурмавую роту «Правага сектара». Тыдзень правёў на вучэбнай базе, а потым адразу на перадавой. Першыя баявыя пазіцыі — Пяскі, пазней — Аўдзееўка і яе наваколлі.
З 2018 года знаходзіўся ва Узброеных сілах Украіны, займаўся разведвальна-дыверсійнай дзейнасцю, быў камандзірам групы.
З пачаткам поўнамаштабнага ўварвання расійскіх захопнікаў ва Украіну Павел Быў у складзе Беларускага батальёна імя Кастуся Каліноўскага. Быў камандзірам роты.
Павел Волат быў смяротна паранены падчас апэрацыі па вызваленьні ўкраінскай вёскі ад расейскіх захопнікаў. З траўмамі яго спрабавалі даставіць у шпіталь, але дарогаю ён памёр.