Васіль Парфянкоў

пазыўны Сябро

30.08.1983–26.06.2022

Васіль Парфянкоў — беларус нацыянальнасцю, але ў душы ўкраінец. Ён нарадзіўся і вырас у Менску, быў актывістам, змагаўся з рэжымам беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнкі. За гэтую пазіцыю неаднаразова затрымліваўся і пераследаваўся.

У 2015 годзе пайшоў служыць у добраахвотніцкі батальён «АУН». Падчас баёў у Пясках быў паранены, таму вярнуўся да мірнага жыцця.

На пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання ў 2022 годзе ўступіў у полк імя Кастуся Каліноўскага. У дзень гібелі героя яго батальён «Волат» удзельнічаў у стрымліванні танкавага прарыву акупантаў у раёне Лісічанска. Спачатку байцы змаглі даць адпор расійцам, але падчас другой хвалі наступу пачалі адступаць і сувязь з імі знікла. З задання не вярнуліся шэсць ваяроў, у тым ліку Сябро.