Вадзім Шатроў

пазыўны Папік

31.08.1978–26.06.2022

Пазыўны Вадзім Шатроў атрымаў праз тое, што вельмі любіў украінскі сэрыял «Папік». Дома яго дзеці і жонка таксама часта называлі так.

Папік родам з Оршы, але каля 20 гадоў пражыў ва Украіне. Яго бацькі памерлі, калі ён быў падлеткам, і яго выхоўвала бабуля. Ён вырашыў з’ехаць, бо “яшчэ тады зразумеў, што пры Лукашэнку нічога добрага ў Беларусі не будзе”.

Папік жыў у Кіраваградскай вобласці. Да вайны працаваў будаўніком, рабіў рамонты і быў галоўным здабытчыкам ў сям’і.

Калі пачалася паўнамаштабнае уварванне ва Ўкраіну, Вадзім якраз быў у Кіеве. Ён хацеў запісацца ў тэрытарыяльную абарону, але яго ня бралі, бо беларус. Ён прыняў рашэнне ісці ваяваць, таму што не хацеў, каб рускі салдат прыйшоў да яго ў дом. 12 сакавіка Вадзім прыяднаўся да Палка Каліноўскага.

Вадзім Шатроў загінуў пад час выканання баявога задання 26 чэрвеня 2022 года. Хлопцы сваімі жыццямі затрымалі наступ расейцаў на Лісічанск і далі час украінскім жаўнерам не трапіць у акружэнне.

У яго засталіся жонка і трое дзяцей.