Андрэй Краўчанка

пазыўны Зубр

08.05.1972–23.08.2022

Андрэй нарадзіўся ў беларускім горадзе Гародні. Жаўнер адстойваў свабоду Украіны на Майдане, быў асветнікам, добраахвотнікам батальёну АУН.

З 2014 году Андрэй Краўчанка абараняў Украіну ад расійскіх захопнікаў, быў абаронцам у мястэчку Пяскі, працягваў барацьбу і пасля поўнамаштабнага ўварвання. Служыў у батальёне АУН, ваяваў за Кіеўшчыну, на Данбасе, на самым «нулі».

Зубр быў аптымістам, вясёлым і жыццярадаснымі. Граў на гітары, спяваў, падтрымліваў баявы дух пабрацімаў. Быў мэтанакіраваны ў барацьбе. Народжаны беларусам, ён быў украінскім патрыётам і нацыяналістам, Украіна была ў ягоным сэрцы.

23 жніўня 2022 года Андрэй Краўчанка (пазыўны Зубр) загінуў. Без бацькі засталіся чацвёра, без мужа – жонка. Пахаваны ў Крывым Рогу, дзе жыў да пачатку вайны.