
Аляксандр Стасевіч
пазыўны Локі
06.07.1983–12.03.2024
Аляксандр нарадзіўся ў 1983 г. у Берасці. У 2015 годзе ён ажаніўся і пераехаў ва Украіну. Набыў веды ў Кіева-Магілянскай бізнес-школе. Перад поўнамаштабным уварваннем расійцаў працаваў дырэктарам у маркетынгу. Ён заўсёды змагаўся за справядлівасць і рашуча адстойваў сваю пазіцыю.
У лютым 2022 года Аляксандр абраў дарогу ваяра. З першых дзён спрабаваў запісацца ў тэрабарону, але атрымліваў адмову праз беларускі пашпарт. Аказалася, што для таго, каб стаць абраахвотнікам, трэба яшчэ пастарацца. Амаль 2 гады ён служыў народу Украіны і лічыў сваіх пабрацімаў другой сям’ёй. Удзельнічаў у многіх баявых аперацыях: у баях за Бахмут, на Харкаўшчыне, у Херсоншчыне. За мужнасць і гераізм узнагароджаны ведамаснымі ўзнагародамі. Прэзідэнтам Украіны ўзнагароджаны ордэнам «За мужнасць» ІІІ ступені.
12 сакавіка 2024 года пры выкананні баявога задання ў Харкаўскай вобласці Аляксандр Стасевіч трапіў пад абстрэл варожай авіяцыі і артылерыі. Ад несумяшчальных з жыццём траўмаў памёр імгненна.
У Аляксандра засталася жонка і двое сыноў. У памяць пра тату ў сям’і з’явіўся сабака па мянушцы Локі.