
Эдуард Лобаў
пазыўны Адольф
01.12.1988-26.01.2023
Эдуард Лобаў нарадзіўся ў 1988 годзе ў Вільні. Дзяцінства і юнацтва правёў у Беларусі. Быў сустаршынём забароненай рэжымам Лукашэнкі нацыянальна-патрыятычнай моладзевай арганізацыі «Малады фронт». У 2011 годзе падчас пратэстаў супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў быў асуджаны на 4 гады па сфальсіфікаванай крымінальнай справе. Праваабарончая супольнасць прызнала яго палітвязнем. Тэрмін зняволення адбыў цалкам.
Пасьля вызваленьня Эдуарда Лобава з калёніі на яго завялі новую крымінальную справу нібыта за ўхіленьне ад нагляду. У 2015 годзе выехаў ва Украіну ваяваць супраць расійскіх акупантаў на баку Украіны. Увайшоў у Тактычную групу «Беларусь» — фармаванне беларускіх добраахвотнікаў, якія ваявалі ў складзе Добраахвотніцкага ўкраінскага корпуса «Правы сектар».
З першых дзён поўнамаштабнага ўварвання расійскіх захопнікаў ва Украіну ў лютым 2022 году Эдуард Лобаў увайшоў у шэрагі Узброеных сілаў Украіны ў складзе 72-й асобнай мэханізаванай брыгады. Удзельнічаў у вызваленні Кіеўшчыны. Апошнія некалькі месяцаў ён знаходзіўся ў раёне Вугледару. 26 студзеня 2023 года, атрымаўшы аскепкавае параненне, здолеў выстралам з Javelin знішчыць танк акупантаў. Пры гэтым дзеянні Эдуарда Лобава выратавалі жыццё яго непасрэднаму камандзіру. На жаль, самому Эдуарду Лобаву выжыць не ўдалося.