Павел Горбач
пазыўны Борт
10.01.1992–24.10.2023
Павел Горбач – ураджэнец Мінска. Яшчэ ў юнацтве стаў адным з яркіх прадстаўнікоў беларускага каляфутбола.
Гэтыя якасці характару вызначылі выбар прафесіі: Павел Горбач вырашыў звязаць сваё жыццё з войскам i пайшоў служыць па кантракце.
У 2020 годзе Павел Горбач прыняў актыўны ўдзел у пратэстах супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і быў вымушаны пакінуць Беларусь.
У першы дзень поўнамаштабнага ўварвання расейскіх войскаў ва Украіну прыняў рашэнне стаць у шэрагі беларускіх добраахвотнікаў.
У сакавіку 2022 года Павел стаў байцом беларускага батальёна імя Кастуся Каліноўскага. Свой першы бой прыняў на Кіеўшчыне ў Ірпені. У гэтым баі Павел страціў свайго лепшага сябра Змітра “Тэрора” Апанасавіча, чыім імем быў названы батальён у складзе ўжо палка Каліноўскага.
У беларускім батальёне “Тэрор” Павел “Борт” Горбач камандаваў групай, удзельнічаў у баях на сході Украіны, у вызваленні Херсона, а таксама ў цэлым шэрагу аперацый ГУР на розных участках фронту.
Борт вырашыў працягваць нішчыць акупантаў у складзе аднаго з падраздзяленняў украінскай разведкі, куды быў пераведзены.
24 кастрычніка 2023 г. Павел “Борт” Горбач загінуў пры выкананні баявой задачы в складі Батальйону «Шаман»