
Іван Марчук
пазыўны Брэст
12.03.1994-26.06.2022
Іван Марчук нарадзіўся ў горадзе Берасце. Ва ўзросце 19 гадоў ён уступіў у Французскі замежны легіён. Маючы сур’ёзную вайсковую падрыхтоўку, ён паехаў абараняць Украіну ад расійскага ўварвання. Вайсковец з пазыўным Брэст абараняў Украіну з 2015 года.
Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання расіі стаў адным з заснавальнікаў палка імя Кастуся Каліноўскага. Іван Марчук быў камандзірам батальёна «Волат» у складзе палка. Ён стаў абліччам беларускага палка ва Узброеных Сілах і родным героем для ўкраінцаў.
Загінуў у баі за Лісічанск 26 чэрвеня 2022 года. Яго батальён стрымліваў наступ акупантаў на Лісічанск. Дзякуючы асабістаму гераізму і самаахвярнасці, беларускія ваяры змаглі спыніць наступленне танкавай калоны, што дало магчымасць бяспечна адвесці асноўныя сілы УСУ. У баі за Украіну супраць расіі Іван загінуў, а некалькі яго таварышаў зніклібез вестак, яшчэ двое трапілі ў палон.