
Канстанцін Дзюбайла
пазыўны Фенікс
02.09.1987-23.04.2022
Канстанцін Дзюбайла нарадзіўся ў Беларусі ў горадзе Магілёве.
У 2014 годзе паехаў ваяваць за Украіну ў шэрагах «Правага сектара». Пазней трапіў у 54-ю асобную механізаваную брыгаду. Удзельнічаў у жорсткіх баях на Светладарскай дузе ў 2016 годзе. Затым пераведзены ў 46-ы асобны дэсантна-штурмавы батальён «Данбас».
Меў падзяку ад Прэзідэнта Украіны. Канстанцін Дзюбайла меў некалькі пазыўных: «Беларус», «Дранік», «Фенікс».
Загінуў 23 красавіка 2022 года ў баі з расійцамі паміж Мар’інкай і Дакучаеўскам Данецкай вобласці. Яму было 34 гады. Пахаваны ў Крывым Рогу.