Аляксей Іваноў

пазыўны Якуб

01.01.1980–04.12.2022

Аляксей нарадзіўся 1 студзеня 1980 года ў м. Расоны Віцебскай вобласці. Скончыў вайковую вучэльню. Атрымаў юрыдычную адукацыю. Працаваў следчым у міліцыі. У яго былі ўкраінскія карані – яго дзед (бацька маці) быў украінцам.

Аляксея ў Беларусі ціснула дыктатура. Разумеючы, хто такія расейцы, ён паехаў абараняць Украіну. Ён доўга планаваў, як усё зрабіць. Паехаў ва Украіну ў канцы 2016 года. Узяў адпачынак на працы, бо ведаў, што яго не адпусцяць. Іх доўга трымалі на мяжы: правяралі, распытвалі.

Адразу ехаў дабраахвотнікам. Потым з прычыны пытанняў легалізацыі пачаў афармляць дазвол на жыхарства і падпісаў кантракт з Узброенымі Сіламі Украіны. Атрымаў украінскае грамадзянства. Заўсёды казаў, што Украіна стала для яго другой маці.

Ад прыезду і да смерці абараняў Украіну. Быў у самым пекле – найгарачэйшы перыяд у Аўдзееўцы, Мар’інцы, пад Папаснай у 2017 годзе. З пачаткам поўнамаштабнага ўварвання Аляксея перакідвалі ў розныя гарачыя пункты, таму што ён меў баявы досвед. Застаўся адзіным, хто выжыў, падчас вызвалення Гастомеля, схаваўся ў склепе, астатнія, хто быў з ім, загінулі. З канца 2016 года ў яго былі раненні і кантузіі. Аскепкі засталіся ў руцэ.

У снежні 2022 года ў цяжкім баі ў вёсцы Якаўлеўка Бахмуцкага раёну атрымаў параненне ў перадплечча.

З-за цяжкіх баёў Аляксея ўдалося эвакуяваць толькі пасля бою. Выратаваць жыццё яму не ўдалося.

У Беларусі ў Аляксея засталася дачка.

Аляксей Іваноў пахаваны ў вёсцы Кумейкі Чаркаскага раёна.