
Міхась Шавельскі
пазыўны Юнгер
22.01.2001-10.10.2022
Міхась нарадзіўся ў г. Гродна, Беларусь. Вывучаў псіхалогію ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
Аднак з-за сваіх палітычных поглядаў і актыўнай грамадзянскай пазіцыі быў адлічаны з універсітэта. Пераехаў у Польшчу, дзе атрымаў стыпендыю на вучобу. Са студзеня 2021 года хлопец вывучаў тэалогію ў Хрысціянскай тэалагічнай акадэміі, якая знаходзіцца ў Варшаве.
Калі пачалося поўнамаштабнае ўварванне расійскіх войскаў ва Украіну, хлопец кінуў вучобу і пайшоў ваяваць за Украіну. Быў стралком-парамедыкам у батальёне «Тэрор», які складаецца з беларускіх добраахвотнікаў.
21-гадовы беларускі добраахвотнік і фельчар Міхась Шавельскі загінуў 10 кастрычніка 2022 года ў Херсонскай вобласці, ратуючы жыццё пабраціма. Юнага добраахвотніка пахавалі на Алеі Славы на Сабароўскіх могілках у Вінніцы.