Віталь Ціліжэнка

пазыўны Кекс

25.12.1978–10.08.2015

Нарадзіўся 25 снежня 1978 года ў Запарожжы. Беларус з паходжання. Скончыў Запарожскі інстытут эканомікі і інфармацыйных тэхналогій. У 2004-2005 гадах выкладаў у Акадэміі бізнесу і права імя Кручынінай.

Актыўны ўдзельнік Рэвалюцыі Годнасці. Грамадскі актывіст, валанцёр, распрацоўшчык ваеннага рыштунку. Калі пачалася вайна, стварыў Міжнародны дабрачынны фонд валанцёрскай дапамогі воінам «Валошка», а ў хуткім часе і сам пайшоў добраахвотнікам на фронт. Стваральнік і ваяр Тактычнай групы «Беларусь» 5-га асобнага батальёну Добраахвотніцкага Ўкраінскага Корпусу «Правы сектар».

Загінуў 10 жніўня 2015 года ў баі з прарасійскімі тэрарыстамі падчас абароны пазіцый 72-й брыгады ў раёне вёскі Старагнатаўка Валнаваскага раёна Данецкай вобласці падчас танкавай атакі. Пахаваны ў Запарожжы.