Яўген Логінаў

пазыўны Мальдэр

21.10.1994–05.05.2022

Яўген нарадзіўся ў беларускім Берасці, але ў дзяцінстве разам з бацькамі пераехаў у Мікалаеў.

На пачатку вайны, калі расейцы акупавалі Крым і пачалася вайна на Данбасе, Яўгену было ўсяго 20 гадоў. Ён вучыўся ў Мікалаеўскім караблебудаўнічым універсітэце імя Макарава. Добраахвотна далучыўся да Узброеных Сілаў Украіны, праявіўшы высокі патрыятызм і адданасць сваёй краіне.

У 2018 годзе Яўген сам пайшоў у вайсковы камісарыят. Спачатку Яўгена ўзялі ў Нацыянальную гвардыю, дзе ён служыў у частцы ў Марыупалі. Разам з міліцыяй яны патрулявалі прыфрантавы горад. У 2018 годзе Яўген падпісаў трохгадовы кантракт з палком «Азоў». На той момант лінія фронту з расейцамі праходзіла ўсяго за 20 кіламетраў ад Марыупаля.

У 2019 годзе Яўген удзельнічаў у баях на Светладарскай дузе, атрымаў адзнаку «За ўдзел у баявых дзеяннях». Да пачатку поўнамаштабнага ўварвання ён праслужыў у палку «Азоў» больш за тры з паловай гады.

У лютым 2022 года Яўген разам з групай вайскоўцаў праходзіў курсы сяржантаў. У Яўгена была магчымасць застацца на захадзе Украіны, але 26 лютага ён вярнуўся ў Марыупаль.

5 траўня 2022 года каля «Азоўсталі» 27-гадовы Яўген Логінаў, сяржант, камандзір узвода, загінуў падчас перастрэлкі з нападнікамі. Куля трапіла ў сонную артэрыю. Бацькам пра смерць Яўгена паведаміла патранатная служба «Азову». Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам «За мужнасць» 3-й ступені.