
Міхась Жызнеўскі
пазыўны Локі
26.01.1988-22.01.2014
Міхась Жызнеўскі нарадзіўся ў горадзе Гомелі, Беларусь. Пасля дзясятага класа школы Міхась пайшоў вучыцца на газазваршчыка. Ён рабіў сярэднявечныя даспехі ў рыцарскім клубе, займаўся ўсходнімі двубоямі і хадзіў у праваслаўную царкву. Захапляўся гісторыяй, міфалогіяй, рыцарствам, ваеннай справай, страйкболам.
З’ехаў з Беларусі праз палітычныя праблемы. Ва Украіне Міхась жыў у Данецку, Крывым Рогу, Кіеве. Апошнія гады жыцця ён здымаў кватэру ў горадзе Белая Царква Кіеўскай вобласці, быў пазаштатным карэспандэнтам газеты «Соборна Київщина», вельмі захапляўся журналістыкай. Не належаў ні да адной палітычнай партыі, але супрацоўнічаў з арганізацыяй УНА-УНСО.
Ён быў на Еўрамайдане з першых дзён, займаўся аховай. Загінуў пры штурме на вуліцы Грушэўскага каля стадыёна «Дынама» блізу 9 гадзіны раніцы 22 студзеня 2014 года ад смяротнага агняпальнага паранення ў сэрца.
26 студзеня ў Міхайлаўскім залатаверхім саборы Кіева адбылася паніхіда па памерлым. На паніхіду прыйшло каля 10 тысяч чалавек. Пасля цела Міхася пранеслі па вуліцах Уладзімірскай, Багдана Хмяльніцкага і Хрышчаціку паўз Майдан Незалежнасці да барыкад на вуліцы Грушэўскага, дзе ён загінуў.
Міхаісю Жызнеўскаму было 25 гадоў. Ён не дажыў да свайго наступнага дня народзінаў 4 дні.
Пахаваны ў вёсцы Сцяг Працы Гомельскага раёна Беларусі.